Архив новостей

18.02.2025

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 10 па 15 лютага 2025 года ў  ДУА “Глухская сярэдняя школа імя С.А.Красоўскага” праходзіў прадметны Тыдзень  беларускай мовы і літаратуры пад назвай “Святло роднай мовы!”. У рамках Тыдня праходзілі адкрытыя пазакласныя мерапрыемствы, у якіх былі задзейнічаны вучні 5-7 і 9  класаў.

У першы дзень на вялікіх перапынках былі праведзены літаратурныя гульні з вучнямі, яны разгадвалі крыжаванкі, рэбусы, адгадвалі загадкі пісьменніка-земляка Міхася Пазнякова.

У наступны дзень  сярод вучняў 5-7 класаў была праведзена інтэлектуальная гульня пад назвай “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. Удзельнікі былі падзелены на дзве каманды “Валошкі” і “Верасы”. Гульня праходзіла ў выглядзе спаборніцтва. Сярод каманд былі праведзены розныя тэматычныя конкурсы. З невялікай перавагай у адзін бал перамагла каманда “Валошкі”

У сёмым класе быў праведзены адкрыты ўрок па тэме “Змітрок Бядуля. “На Каляды к сыну”. Праблема маральнага выбару”.

        Вучні 3-7 класаў мелі магчымасць паўдзельнічаць у рэспубліканскай гульні-конкурсе “Буслік – 2025”.

Затым была праведзена  інтэлектуальная гульня “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!”, якая мела на мэце пашырэнне ўяўлення вучняў аб рэспубліцы, у якой яны жывуць; фарміраванне станоўчага вобразу роднай дзяржавы і пачуцця любві да яе. Кожны ўдзельнік па чарзе выбіраў намінацыю з прапанаваных і,  адпаведна, пытанне з пазначанай колькасцю балаў.  Найбольшую цікавасць для вучняў вызвалі пытанні з намінацый “Дзяржава і яе сімвалы”, “Крок у будучае”, “Зямля пад белымі крыламі”.

Перамагла ў гульні вучаніца 6 класа Каліноўская Паліна, другой стала Данілёнак Марыя (7 клас), трэцяе месца заняла вучаніца 7 класа Каваленка Дана.

Апытанне вучняў паказала, што прадметны Тыдзень ім спадабаўся. Вучні былі актыўнымі і з задавальненнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах.   Галоўны вынік Тыдня – узрослы інтарэс да роднай мовы і літаратуры, набытыя школьнікамі веды.

ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ

Фотоматериалы

Разделы сайта